Все номера     Пишите нам
Пятница, 12 марта 21:21 Поиск по сайту:
СФАТАГРАФАВАНАЕ ЗАСТАЕЦЦА
"Товарищ", № 691 за 2 июля 2009 г.

Яўген Коктыш вядомы тым, што ягоная кватэра ўжо даўно ператварылася ў вялікі архіў фотадакументаў, зробленых яе гаспадаром. І нягледзячы на тое, што ў сваёй працы на вялікія агульнасаюзныя агенцтвы навінаў фотамастак быў абавязаны лепшыя негатывы ў часы далічбавай фатаграфіі беззваротна адсылаць у Маскву, яго архіў здымкаў беларускіх людзей творчасці налічвае сотні і сотні адзінак. Партрэты Васіля Быкава і Алеся Адамовіча — па 2-3 тысячы асобнікаў мастацкіх, густоўных чорна-белых здымкаў. Той асаблівай якасці, што зараз успрымаецца амаль як старое палатно карціны. А адасланымі ў Маскву адбіткамі РИА «Новости» паціху гандлюе ў Інтэрнэце, сарамліва пакідаючы на іх лагатып, але не пытаючыся згоды аўтара.

26 чэрвеня ў галерэі «Добрыя мыслі» на Магілёўскай, 12 у Мінску адчынілася выстава прац Коктыша «Васілю Быкаву было б 85», дзе намаганнямі экспазіцыянераў Таццяны Гаранскай і Віктара Маркаўца прадстаўлены некалькі дзясяткаў як вельмі вядомых, так і не экспанаваных, але не меньш цікавых здымкаў. Бо на іх Быкаў, якога, дарэчы, было зусім нялёгка пераканаць сфатаграфавацца, выяўляецца ў самых розных жыццёвых сітуацыях. У працоўным кабінеце ў класічным задуменні і на адпачынку, сярод святочнай грамады з пераможна ўзнятай рукой і такой нячастай на яго твары яскравай усмешкай, і ў кампаніях сяброў і аднадумцаў, літаратараў, мастакоў, навукоўцаў: Алесь Адамовіч, Сяргей Грахоўскі, Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Сяргей Законнікаў, мастакі Мікола Селяшчук і Георгі Паплаўскі…

Апошні з узгаданых, разам з ілюстрацыямі якога чытачы ўяўлялі герояў «Сотнікава», «Воўчай зграі», «Абеліска», і быў тым чалавекам, хто паспрыяў доўгаму сяброўству фотамастака з пісьменнікам. Сяброўству з вельмі чалавечым вымярэннем, бо часам два мяшкі бульбы, прывезеныя фотамайстрам у хату сусветна вядомага аўтара, творы якога перасталі друкаваць пад ціскам айчыннага афіцыёзу, былі як працяг быкаўскай праўды пра вайну, пра здраду — і пра высакароднасць. Шчаслівы, хто паспеў зрабіць дабро!

На адкрыцці выставы, разам з жонкай пісьменніка Ірынай Міхайлаўнай, Быкава ўспаміналі сябры. Генадзь Бураўкін, шчасліва акрыяўшы пасля нядаўняй аперацыі на сэрцы, казаў пра непараўнальную радасць прыгадвання важных момантаў жыцця, якую дае фотаздымак. І пра добры, але непахісны быкаўскі характар, які пранiзвае работы Яўгена Коктыша. Уладзімір Някляеў з іроніяй прыгадаў пра дэсант маскоўскіх пісьменнікаў на чале з Уладзімірам Карпавым, ад якіх пачуў пытанне — як нам вярнуць Быкава ў «нашы» шэрагі? Шэрагі прыхільнікаў адзінай праўды пра вайну і адзінай палітычнай лініі.

Вяртання да яе не адбылося і не магло адбыцца, бо ў бурлівыя 1990-я Быкаў сваім непахісным аўтарытэтам дапамагаў іншаму. Ратаваць ахвяры Чарнобыля, што зазначыў Генадзь Грушавы. Падтрымліваць першыя парасткі дэмакратызацыі і вызваляць палітзняволеных. І намагацца казаць праўду без выняткаў. Блізкую да таго, што дапамагае захаваць аб’ектыў фотаапарата, на тое ён і «аб’ектыў». Наталля, дачка Алеся Адамовіча, не дарма апавяла пра малавядомы факт біяграфіі Быкава — яго асабістае някепскае ўменне фатаграфаваць. І пра тое, што сярод герояў фота пісьменніка былі такія знакавыя для пошукаў маральнасці ў літаратуры СССР асобы, як два Аляксандры — Твардоўскі і Салжаніцын.

У дні юбілейных дат варта пажадаць сённяшняй уладзе хутчэй зразумець, што гістарычная праўда не бывае аднабакова прэпараванай. Каб «Доўгая дарога дадому» вяртала Беларусі і яе выдатных творцаў, і ўзаемаразуменне. Фотааб’ектыў Яўгена Коктыша гатовы гэтаму дапамагчы. На адкрыцці быкаўскай выставы гаварылі і пра перспектыву: экспазіцыі ў памяць Адамовіча, Мулявіна і іншых выбітных асоб Беларусі ХХ стагоддзя, імгненні з яркага жыцця якіх захаваў фотаапарат майстра.

Аляксей ХАДЫКА.

Мінск

???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
«РАБОЧИЙ И КОЛХОЗНИЦА» – несостоявшийся символ Москвы
Радиоактивная Беларусь: двустороннее движение
Усталая скорая помощь
Материнские заботы
Чем питаешься, из того и состоишь
Внимания не дождались
В Минск прибыли таможенные эксперты ЕС
Президент Беларуси провел ряд кадровых назначений
Системы высшего образования Беларуси и России нуждаются в гармонизации - А.Лукашенко
Почему среди лауреатов Нобелевской премии разных лет так мало представителей Беларуси?
Главу РПЦ в Беларуси будут встречать десятки тысяч верующих
В 2010 году регистрация абитуриентов для прохождения ЦТ будет осуществляться on-line
Полесские были
Дорогами витебщины
Патриарх Кирилл призвал хранить заветы предков
Часы Лукашенко дороже часов Обамы в 52 раза