Общество

Дзмітрыя Завадскага ўзгадалі ў Лондане

07.07.2013, 22:40 6044

У 13-я ўгодкі знікнення беларускага журналіста калегі ўшанавалі яго памяць у “журналісцкай” царкве St. Bride’s, што знаходзіцца на знакамітай лонданскай Fleet Street.

Партрэты Дзмітрыя Завадскага з’явіліся сёння ў частцы гэтай царквы, што з’яўляецца мемарыялам журналістам, якія загінулі ці зніклі без вестак.

Царква Святой Брыджэт – St. Bride’s church – вядомая як “журналісцкая царква”, таму што знаходзіцца на лонданскай Фліт-стрыт (Fleet street), якая лічыцца “калыскай” брытанскай журнаістыкі. Менавіта тут з XVI стагоддзя пачалі месціцца спачатку друкарні, а потым і рэдакцыі газет. Таму і царква, што знаходзіцца тут, атрымала статус “духоўнага дому брытанскіх медыяў”, дзе ўшаноўваецца памяць рэпарцёраў.

13 гадоў таму, 7 ліпеня 2000 г., тэлеаператар Грамадскага расійскага тэлебачання (ОРТ), сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў знік, калі паехаў сустракаць свайго калегу Паўла Шарамета ў аэрапорт “Мінск-2”. У 2002 годзе чацвера асобаў былі асуджаныя за выкраданне Дзмітрыя Завадскага, у тым ліку двое – да пажыццёвага зняволення, хаця ніводзін з іх не прызнаў сваёй віны. Паводле следства, матывам для выкрадання журналіста была помста былога супрацоўніка спецпадраздзялення «Алмаз» Валерыя Ігнатовіча нібыта за тое, што Завадскі выкрыў ягоны ўдзел у Чачэнскай вайне на баку чачэнцаў. У лістападзе 2003 г. суд Фрунзенскага раёна Мінска прыняў рашэнне аб прызнанні зніклага журналіста памерлым. Аднак ні суд, ні следчыя органы так і не далі адказу пра лёс Дзмітрыя Завадскага, а таксама пра сапраўдных замоўцаў ягонага знікнення.

 

Андрэй Аляксандраў, спецыяльна для сайта "Товарищ.online"

Опрос

Правильно ли поступил Лукашенко, не введя в Беларуси карантин?
Да
0%
Нет
50%
Мне все равно
50%
Всего голосов: 2

Популярные рубрики

акция солидарности

Мы в социальных сетях