Культура

Выйшаў першы ў гісторыі замежны трыб'ют беларускаму артысту

18.03.2013, 19:25 1837

Улад Бубен стаў першым у гісторыі беларускім артыстам, трыб'ют якому быў запісаны замежнымі выканаўцамі. Італьянскі лэйбл Tib Productions выпусціў у свет лонгплэй з кампазіцый, прысвечаных Уладзіславу Бубену ды рэміксаў на ягоныя песні, аб гэтым паведаміў PR-мэнэджар грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" Алесь Плотка.

Аснову дыска склалі рэміксы, створаныя музыкамі з Францыі, Італіі, Грэцыі, Бельгіі, Германіі, Нарвегіі на кампазіцыю Уладзіслава The House Of My Ancestors. Акрамя "кропкі зборкі" праекту, песні The House Of My Ancestors з альбома Daloni у альбом увайшлі кампазіцыі, прысвечаныя беларускаму ды-джэю.

"Стылістыка альбома вар'іруецца ад розных напрамкаў ambient да эксперыментальнай электронікі. Стварэнне альбома ініцыяванае Даніэлем Санціні - уладальнікам лэйблу TibProductions і прымеркаванае да 40-годдзя Уладзіслава Бубена. Альбом дасяжны на сэрвісе Amazon, а таксама на Spotify, Deezer, iTunes і eMusic. У бліжэйшы час з'явіцца і СD-версія альбома, якая таксама будзе распаўсюджвацца праз Amazon.com", - адзначыў Алесь Плотка.

Па словах дырэктара лэйблу NKS International Muzakillabel (Тулуза, Франция) Люка Парыёна, "Бубен запісаў шмат альбомаў. Ёсць тыя, якія я не прымаю, ёсць тыя, якія я ўвесь час слухаю, і яны мне падабаюцца. Цалкам зразумела адно, - тое, што робіць Уладзіслаў для электроннага андэграўнду, выклікае павагу".

Да ведама:

Улад Бубен - заснавальнік серыі музычных напрамкаў і ў добрым сэнсе слова "бацька" беларускай электроннай сцэны. Стваральнік ТБ-шоу для Беларускага MTV і серыі радыё-праектаў, прысвечаных электроннай музыцы. Работы Бубна выдаваліся на 58 лэйблах па ўсім свеце, жывыя выступы праходзілі ў Германіі, Галандыі, Швецыі, Бельгіі, Польшчы, Расіі, Венгрыі, Аўстрыі і іншых краінах. Вядомы таксама, як альтэрнатыўны івэнт-прадусар, Улад працуе ў шырокім дыяпазоне жанраў - од дыска і тэхна да брэйк-кора і индастрыэла. Свежыя навіны артыста з’яўляюцца на старонцы эксперыментальнага праекту "Танцы з бубнам".

Марына Шышкіна, "Товарищ.online"

 

Опрос

Правильно ли поступил Лукашенко, не введя в Беларуси карантин?
Да
0%
Нет
50%
Мне все равно
50%
Всего голосов: 2

Мы в социальных сетях