Общество

Алег Трусаў: Беларусы размаўляюць на мове начальства

21.02.2013, 13:25 5471

Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў – чалавек вельмі аптымістычны. Ён лічыць, што беларускую мову адрадзіць можна вельмі хутка, літаральна на працягу двух год. І ніякіх асаблівых захадаў для гэтага не трэба. Як гэта зрабіць, ён распавёў карэспандэнту сайта "Товарищ.online".

Дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, ТБМ святкуе традыцыйна. Традыцыі святкавання – ужо шэсць гадоў.

- Канешне ж, мы адзначаем гэты дзень. Ужо шэсць год у нас традыцыя адзначаць дзень роднай мовы дыктоўкай, якую мы пішам штогод на офісе ТБМ. Варта адзначыць, што ў гэтым годзе дыктоўка пачалася раней, а так яна звычайна і была прысвечаная дню роднай мовы.

- Стан нашай мовы многія ацэньваюць, як крытычны. ЮНЭСКА сцвярджае, што беларуская мова знаходзіцца ў "крытычнай мяжы" вымірання. Што трэба зрабіць, каб уратаваць мову?

- Мы не зробім нічога, апроч аднаго: трэба ўсім размаўляць на беларускай мове. Штодня кожны з нас павінен размаўляць па-беларуску, і тады беларуская мова не згіне.

- А можа, патрэбныя адміністрацыйныя захады? Беларускамоўнае тэлебачанне, 70% беларускай музыкі на радыё…

- Пра 70% беларускай музыкі на радыё лепш не ўзгадваць. Гэта кепская правінцыяльная расійскамоўная папса, якая і на радыё патрапіла толькі таму, што гэта кшталту "беларускае". Ніякага беларускага ў гэтым няма.

Рэцэпт тут толькі адзін: размаўляць на беларускай мове заўсёды і шчыра. Трэба размаўляць на ёй паўсюль – дома, на вуліцы, на працы, а не размаўляць раз-пораз. Калі размаўляць раз-пораз – гэта прафанацыя, і тады нічога не атрымаецца. Калі настаўнік беларускай мовы па заканчэнні ўрока выходзіць з класа і пачынае казаць па-руску, я б такога настаўніка выгнаў бы і адправіў на рынак гандляваць бананамі. Чаго тады ты папёрся ў настаўнікі беларускай мовы?

- Для беларусаў вельмі важны прыклад?

- Важны прыклад таго чалавека, хто на мове размаўляе не толькі "на публіку". Вось паглядзіце, Павел Латушка, міністр культуры, які карыстаўся беларускай мовай па жыцці. Мінкульт за часы ягонага кіраўніцтва весь перайшоў на беларускую мову! Не толькі Латушка і ягоныя намеснікі, але і загадчыкі аддзелаў, кіраўнікі службаў, і гэтак далей. Але калі б Латушка не размаўляў, то ніхто б не размаўляў. Я спадзяюся, што новы міністр культуры таксама будзе размаўляць па-беларуску.

- Але ж беларусізацыя напачатку 90-х гадоў сустрэла перашкоды. Якія перашкоды можа сустрэць беларуская мова?

- Ніякіх перашкодаў не будзе пры вельмі простай сітуацыі. На беларускай мове павінна пачаць размаўляць начальства. Калі начальства загаворыць на беларускай мове, тады на ёй пачнуць гаварыць усе. Адзіная папраўка на тую беларусізацыю ў тым, што начальства не павінна нікога прымушаць адказваць ім на беларускай мове. Само яно павінна размаўляць, але не прымушаць і не патрабаваць размаўляць з імі па-беларуску.

- Вы личыце, што беларусы размаўляюць на мове начальства?

- Гэта пацверджана неаднаразова гісторыяй. Пад час расійскага "северо-западного края" расійская мова насаджалася, а ў Заходняй Беларусі за палякамі польская мова была мовай начальства – і на ёй пачыналі казаць беларусы. Прыйшлі немцы – шмат хто кінуўся запісвацца ў "фольксдойч". Як Хрушчоў заявіў, што беларусы самыя лепшыя, і камунізм наступіць тады, калі беларусы пачнуць размаўляць па-руску – адразу ж многія адмовіліся ад беларускай мовы. Калі на беларускай мове пачне размаўляць кіраўніцтва, праз два гады 70% беларускіх грамадзянаў будуць размаўляць па-беларуску. Толькі размаўляць трэба штодзённа, а не толькі "на публіке".

Сяргей Вясёлкін, "Товарищ.online"

Материал подготовлен в сотрудничестве с организацией Index on Censorship («Индекс цензуры»)

Опрос

Правильно ли поступил Лукашенко, не введя в Беларуси карантин?
Да
0%
Нет
50%
Мне все равно
50%
Всего голосов: 2

Популярные рубрики

акция солидарности

Мы в социальных сетях