Культура

Ідэйнасць не пайшла на карысць "Ляпісам"

11.10.2012, 14:33 2668

Неспадзяванка ад Experty.by — у дзясятку галоўных працаў першага паўгоддзя 2012 году не патрапіў альбом "Рабкор" гурта "Ляпіс Трубяцкой".Самы аўтарытэтны праект беларускай музычнай крытыкі Experty.by падсумаваў вынікі першага паўгоддзя 2012 году ў беларускай музыцы. У топ-10 трапіў толькі адзін беларускамоўны альбом. Усяго эксперты разгледзелі 33 дыскі.1. Серебряная свадьба "Laterna Magica" — 9,002. Akute "Не існуе" — 8,503. Clover Club "Random Mood Jukebox" — 8,004. Drum Ecstasy "Play Loud" — 8,005. Дахабраха & Port Mone "Хмелева project" — 7,756. Sang Sattawood "Tree" — 7,257. Morfe "Ziziaq" — 7,258. Open Space "Pressure" — 7,259. Hair Peace Salon "Gentleman" — 7,2510. Chiefs Band "Jazz Pirates" — 7,00На думку Сяргея Будкіна, галоўнага рэдактара Tuzin.fm і аднаго з чатырох сталых крытыкаў Experty.by, нечаканасць з "Рабкорам" палягае ў тым, што "Міхалок запісаў першы альбом у статусе змагара і пакутніка за праўду. Выйшла неверагодна люта ў ідэйным пляне, але з музычнага гледзішча гэтая праца "Ляпісаў" ня надта адпавядае іх статусу найлепшай рок-каманды на ўсёй постсавецкай прасторы".Юлія Логінава, "Товарищ.online"

Опрос

Правильно ли поступил Лукашенко, не введя в Беларуси карантин?
Да
0%
Нет
50%
Мне все равно
50%
Всего голосов: 2

Мы в социальных сетях