Культура

Улада забараніла канцэрт NRM у Гомелі

02.07.2011, 14:54 1670

За дзень да правядзення сольнага канцэрта N.R.M. у гомельскім Plaza Club яго арганізатары вымушаны паведаміць, што мерапрыемства не адбудзецца.

 

Канцэрт вымушаныя былі адмяніць яго ж арганізатары – Гомельская абласная філармонія. Афіцыйных тлумачэнняў кіраўніцтва ўстановы пакуль даць не можа, але вядома, што такое рашэнне было прынята пасля тэлефанавання з Упраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама.

 

Прэзентацыя новай праграмы гурта N.R.M. "ДПБЧ" прайшла ўжо ў шэрагу гарадоў Польшчы і Беларусі. 2 ліпеня меркавалася правесці яе ў гомельскім Plaza Club. Арганізатарам выступу на свой страх і рызыку выступліа Гомельская абласная філармонія. Кажуць, што яе дырэктар Віктар Гутыра ведаў пра сытуацыю з "чорнымі" спісамі, але ўсё адно наважыўся на "эксперымент", як ён назваў арганізацыю канцэрту N.R.M. Квіткі прадаваліся спраўна, але за дзень да выступу музыкам паведамілі, што канцэрта не будзе. Афіцыйных тлумачэнняў у Гомельскай абласной філармоніі пакуль не даюць. 1 ліпеня ў 13.00 на іх афіцыйным сайце ўсё яшчэ стаяла інфармацыя пра канцэрт. 

 

Як атрымалася дазнацца, рашэнне аб адмене канцэрта было прынята ў філармоніі пасля тэлефанавання з упраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама. Чыноўнік, імя якога не называецца, заявіў арганізатарам прыкладна наступнае: "Вы што робіце? N.R.M. забаронены гурт! Іх канцэрт праводзіць нельга"

 

У філармоніі мусілі падначаліцца "парадзе" начальства. Ад сённяшняга дня можна вярнуць грошы за набытыя квіткі на N.R.M.

 

Гітарыст N.R.M. Піт Паўлаў вельмі эмацыйна адрэагаваў на забарону гомельскага канцэрта свайго гурта: "Гэта поўны маразм! Вельмі гнюсная сітуацыя. Мы хочам усяго толькі граць, а нам гэтага не даюць рабіць людзі, якія зусім не разбіраюцца ў музыцы. Прыкра за гэтым назіраць".

 

У ліпені ў N.R.M. запланаваныя яшчэ выступы ў Гродна, Бабры, Мінску, Лагойску і Магілёве. 

 

UDF.BY

 

Опрос

Правильно ли поступил Лукашенко, не введя в Беларуси карантин?
Да
0%
Нет
50%
Мне все равно
50%
Всего голосов: 2

Мы в социальных сетях