Общество

Скарына і праз паўтысячагоддзя застаецца вялікай таямніцай для нашчадкаў

06.08.2017, 13:39 154

Роўна 500 гадоў назад, 6 жніўня 1517 года, мысляр, навуковец і гуманіст-асветнік з Полацка Францыск Скарына накіраваў у друк свой пераклад “Псалтыра” на старабеларускую мову, паклаўшы такім чынам пачатак беларускаму і ўсходнеславянскаму кнігадрукаванню, пiша Захар Шчарбакоў у iнтэрнэт-газеце Белорусские новости.

У гэтую знакавую дату Naviny.by папрасілі намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыню Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, культуролага і скарыназнаўцу Алеся Сушу распавесці, што значыць асоба Францыска Скарыны для Беларусі і якія таямніцы, звязаныя з асобай выбітнага палачаніна, дагэтуль хавае гісторыя.

Гісторыя не ведае ўмоўнага ладу, аднак калі б Скарына не распачаў друкарскую дзейнасць, развіццё Вялікага Княства Літоўскага і беларускага народа пайшло б зусім па іншым шляху, адзначыў Суша.

На яго думку, дзейнасць Скарыны ў значнай ступені вызначыла палітычную, культурную, этнічную самаідэнтыфікацыю народа.

“Без яе запаволіліся б тэмпы этнічнай кансалідацыі і фармавання нацыянальнай моўнай, літаратурнай, мастацкай традыцыі, бо выданні Скарыны прадвызначылі многія формы культуры ў шырокім сэнсе, — падкрэсліў культуролаг. — Калі б Скарына не пачаў займацца кнігадрукаваннем, гэта не дазволіла б нашаму народу паўнавартасна інтэгравацца ў агульнасусветны культурны працэс. Праз кнігі Скарыны мы, па сутнасці, атрымалі доступ не толькі да еўрапейскай, але і да агульнасусветнай інтэлектуальнай традыцыі”.

Чытаць далей.

Опрос

Где вы отдыхали (будете отдыхать) этим летом?

Популярные рубрики

акция солидарности

Мы в социальных сетях