Общество

Калі вынесці за дужкі рэгаліі і амплуа сёлетніх фіналістаў Гедройца, перамога Казько будзе выглядаць абсалютна лагічна

02.06.2015, 18:05 4597

Пераможцам сёлетняй прэміі Гедройца стаў Віктар Казько з кнігай аповесцяў «Час збіраць косці». Выбар журы не стаў абсалютна непрадказальным, аднак яму папярэднічала дыскусія пра канфлікт пакаленняў у беларускай літаратуры. «Журнал» разбіраўся, наколькі перамога кнігі, у якую ўвайшлі тэксты, напісаныя каля 20 гадоў таму, адлюстроўвае актуальны стан беларускай літарутуры.

1990-я дзіўным чынам адбіліся на розных відах мастацтва. Кінематограф, напрыклад, быццам бы ў адзін момант страціў усе арыенціры, паказчыкі не толькі нейкай мастацкай якасці, але і банальнага тэхнічнага прафесіяналізму. Вызначыўшы, што тая ці іншая стужка была знятая ў 90-я, не вельмі спяшаешся яе глядзець. Спачатку высвятляеш, што гэта будзе – забаўляльны трэш, дэпрэсіўны і авагардны аўтарскі фільм кшталту эксперыментаў Кайданоўскага, ці сацыяльная чарнуха. Прыкладна такі стэрэатыпны набор цябе і чакае. Пытанне толькі ў тым, наколькі цікава ў гэта пагружацца.

Але і сярод твораў не вельмі ўдалай эпохі знаходзяцца сапраўдныя шэдэўры. Прычым, мастацкая выразнасць іх нярэдка таксама разыходзіцца з нейкімі фармальнымі паказчыкамі «якасці». Яскравы прыклад – фільм «Эпілог», апошняя работа рэжысёра Ігара Дабралюбава. Стужка знята ў Мінску ў 1994 годзе. Мантаж – рваны і неахайны.

Пастаноўка крыху тэатральная, у кожным кадры адчуваецца дэфіцыт бюджэту. Усе гэтыя заганы мела б сэнс пералічваць і прымаць да ўвагі, калі б яны агулам не падкрэслівалі асноўную думку стужкі, і не стваралі б спецыфічную атмасферу мінскіх 90-х, з адчуваннем пералому, пустэчы і, адначасова, задушлівасці і клаўстрафобіі: быццам мінулае тваё ўжо адрэзалі, а будучыні не будзе.

Узгадала я гэтую стужку не выпадкова. Адна з аповесцей пераможцы сёлетняй прэміі Гедройца, Віктара Казько, літаральна перагукаецца са знакамітым фільмам Дабралюбава. Кніжка, якая атрымала першую ўзнагароду – «Час збіраць косці» – утрымлівае тры аповесці, першая з якіх завецца «І нікога, хто ўбачыць мой страх…»

Як і «Эпілог», яна таксама цалкам прысвечана творчай асобе, Майстру, які памірае. Прычым, у абодвух выпадках герой гіне, па вялікім рахунку, не ад сваёй асабістай хваробы (фізічнай ці духоўнай), а ад хваробы часу, з якім ён не змог супасць. І там, і там – вобраз «несапраўднага» апошняга свята, якое вядзе да катастрофы (ці папросту канстатуе, што катастрофа ўжо адбылася).

Абодвы творы апісваюць становішча беларускай інтэлігенцыі і мастацкіх колаў, якія пакрысе губляюць глебу пад нагамі. Але тое адрознае, што ў іх ёсць, яскрава паказвае, наколькі літаратура і асоба пісьменніка больш аўтаномныя, чым разнастайныя «калектыўныя» віды мастацтва кшталту кінематографа. Тых вымушаных недахопаў, якія сённяшні глядач знойдзе ў «Эпілогу», амаль няма ў творы Казько.

Аказваецца, што тэкст мае да іх імунітэт, у ім уладарыць толькі аўтар і яго слова, а не разнастайныя тэхнічныя нюансы, якія сапсавалі цэлы перыяд у гісторыі кіно.

Эпоха ў Казько становіцца тэмай, атмасферай, але не формай выказвання.

Працяг чытайце тут.

Опрос

Правильно ли поступил Лукашенко, не введя в Беларуси карантин?
Да
0%
Нет
50%
Мне все равно
50%
Всего голосов: 2

Популярные рубрики

акция солидарности

Мы в социальных сетях