Политика

Вячаслаў Сіўчык: На жаль, беларуская рэвалюцыя яшчэ не адбылася

10.07.2014, 10:51 8428

Палітык і грамадскі дзеяч Вячаслаў Сіўчык вядомы як адзін з арганізатараў і заяўнікаў рэзанансных і шматлюдных вулічных акцый апазіцыі сучаснай Беларусі. Неаднаразова прыцягваўся за гэта да адміністрацыйная адказнасці, пасля ўзбуджэння крымінальный справы ў 1996 годзе трымаў трохтыднёвую галадоўку.

Аб некалі рэзананснай вулічнай актыўнісці і перспектывах Плошчы кіраўнік Руху салідарнасці “Разам”, які пасля падзей Плошчы 2010 года пражывае за межамі Беларусі, расказаў у інтэрв’ю "Товарищ.online" для праекта "20 лет: первый выбор независимой Беларуси".

- Можаце ўзгадаць, калі прайшла першая вулічная акцыя пасля таго, як на выбарах 1994 года перамог Лукашэнка?

- Вулічныя акцыі, у якіх я прыймаў удзел, адбываліся ў навейшай гісторыі Беларусі ўвесь час, у тым ліку, і пасля абрання 20 гадоў таму назад Александра Лукашенка, які да лістапада 1996 года быў легітымным прэзідэнтам.

Пасля абрання мяне адказным сакратаром Управы БНФ у 1995 годзе быў непасрэдным арганізатарам “Мінскай вясны-1996”, “Мінскай вясны-1997” і шэрагу іншых акцый і вулічных кампаній. Неаднойчы быў заяўнікам акцый пачынаючы з Дня Незалежнасці 27 ліпеня 1995 года. Найбольш ганаруся, што разам з дэпутатамі Мінскага гарадскога Савету ад БНФ быў заяўнікам Дня Волі 1996 года, з якога пачалася “Мінская вясна-96”.

- Акцыі другой паловы 90-х былі шматлюднымі і рэзананснымі. Чаму аппазіцыя тады так і не здолела прымусіць Лукашэнку пайсці на саступкі?

- Так, вулічныя акцыі былі сапраўды шматлюднымі, але трывіальна не хапіла сілаў. Ключавым момантам у беларускай трагедыі стала адкрытае ўмяшальніцтва ва ўнутранныя справы краіны вышэйшых чыноўнікаў Расійскай Федырацыіі (Віктара Чарнамырдзіна, Ягора Строева і Генадзя Селязнёва) у працэс абвяшчэння ў парламенце імпічмента Лукашенку.

Я хацеў бы нагадаць, што 1995-1996 гадах у Вярхоўны Савет 13 склікання пры яшчэ дастаткова слабой лукашэнкаўскай уладзе не ўдалося абраць ніводнага сябра БНФ.

- Чаму, на ваш погляд, так атрымалася?

- Улада выкарыстоўвала ўсе свае сілы і магчымасці ў барацьбе з БНФ. У першую чаргу праз недасканалы закон аб выбарах. Нагадаю, што для таго, каб абрацца дэпутатам Вярхоўнага Савету 13 склікання, трэба было, каб прыйшло больш 50% выбарцаў і прагаласавала за абранне больш 50% з тых, хто прыйшоў. Таму такі горад як Гродна, дзе была масавая падтрымка БНФ ня меў ні воднага дэпутата.

Дзе рэйтынг кандыдатаў ад БНФ быў высокі, улады выкарыстоўвалі “каруселі”, як па смаргонскай акрузе, дзе Зянону Пазняку не хапіла лічаных галасоў для таго, каб стаць дэпутатам пры адбыўшыхся выбарах, ці ўключэнне ў склад выбаршчыкаў “мертвых душаў”, як па мінскіх акругах, дзе Юрый Беленькі і Валянцін Голубеў набралі больш 50% ад тых, хто прыйшоў, але там не было кворума і ЦВК пад кіраўніцтвам Абрамовіча адмовіўся выключаць “мертвыя душы” са спісаў выбарцаў.

Вось як раз дэпутутаў ад БНФ найбольш не хапіла ў 1996 годзе ў парламенце. Пасля антыканстытуцыйнага перавароту лістапада 1996 года і знішчэння Вярхоўнага Савету, які здзейсніў Лукашэнка, адзіным варыянтам, каб пазбавіць яго ўлады стала беларуская рэвалюцыя. На жаль, яна яшчэ не адбылася.

- Паступова эфектыўнасць вулічных акцый паніжалася. Чаго больш: улады навучыліся супрацьстаяць вулічнай актыўнасці ці апазіцыя не здолела выйсці на яе новы ўзровень?

- У розныя перыяды эфектыўнасць вулічных акцый была рознай. Пры гэтым найбольш важнымі з’яўляюцца акцыі, якія адбываюцца ў дні так званых прэзідэнтскіх выбараў, бо беларусы не забыліся, што сам Лукашэнка прыйшоў да ўлады праз прэзідэнтскія выбары. Праўда, пасля гэтага выбары былі фактычна адменены і ператварыліся ў фарс, але людзі маюць спадзеў, што “як прыйшоў, так і сыдзе”, таму найбольш важнымі былі акцыі ў 2001, 2006 і 2010 гадах. Як вы самі ведаеце, гэтыя вулічныя акцыі былі абсалютна розныя, як па падзеях, так і па ўплыву тых падзей на беларускае грамадства. Адзінае, што іх аб’ядноўвала – гэта іх масавасць.

- За ўдзел у вулічных мерапрыемствах шмат каму прыйшлося адсядзець у турмах, заплаціць штрафы. Ці апраўданы такія ахвяры з улікам таго, што іх галоўная мэта – змена рэжыму – так і не была дасягнута?

- У беларускага нацыянальнага вызвольнага руха ёсць мэта, якая геніальна была сфармулявана вялікім Кастусём Каліноўскім: “Не народ для ураду, а урад для народу!”. За права беларускай нацыі абіраць уладу, за магчымасць для беларусаў жыць не па-лукашэнску “бедна, але не доўга”, а па еўрапейскіх цывілізаваных законах трэба змагацца, таму трэба падтрымліваць і тых людзей, што трапляюць пад рэпрэсіі. І трэба не забываць пра подзьвіг папярэдніх пакаленняў, якія выжылі ў жахлівым ХХ стагоддзі пры чатырох акупацыйных рэжымах. Тых рэжымах, якія ставілі на мэце знішчэнне беларускага этнасу на тэрыторыі Беларусі (Царская Расея, Міжваенная Польшча, Камуністычны Савецкі Саюз і Нацыстская Германія). Нашыя папярэднікі, каторых забівалі мільёнамі, здольны былі годна перадаць нам наш бел-чырвона-белы сцяг і магчымасць біцца за беларускую ўладу.

- Акцыі апошніх 10 год характарызаваліся ў тым ліку і тым, што розным структурам не ўдавалася дамовіцца аб адзіным сцэнару іх правядзення. Што перашкаджала і перашкаджае дамовіцца?

- Дзейнасць спецслужбаў.

- Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў апазіцыйныя палітыкі ўвогуле стаяць перад дылемай, ці патрэбна заклікаць на Плошчу. Што думаеце на гэты конт?

- Без закліка на Плошчу ўдзельнічаць у чарговым фарсе, які будуць праводзіць такія старпёры, як Лукашэнка і Ярмошына, няма ніякага сэнсу.

Але лічу, што ў выніку Беларусь пераможа, бо Расія, якая ёсць імперыяй зла для нашай нацыі, вельмі хутка разваліцца і ў нас усё роўна настане магчымасць скінуць лукашысцкую дыктатуру. Беларусам проста трэба заставацца беларусамі. Размаўляць на мове, берагчы і паважаць свае традыцыі, падтрымліваць сваіх і быць салідарнымі з іншымі народамі, якія змагаюцца з расійскім імперыялізмам. У першую чаргу, быць салідарнымі з Украінай. І верыць у нашую беларускую перамогу. У нашае права – “людзьмі звацца”.

Сяргей Паўлоўскі, "Товарищ.online"

Опрос

Правильно ли поступил Лукашенко, не введя в Беларуси карантин?
Да
0%
Нет
50%
Мне все равно
50%
Всего голосов: 2

Мы в социальных сетях