Культура

Мiнкульт шукае найбольш выразны вобраз князя Міндоўга

17.01.2012, 10:09 1919

З горадам Навагрудкам звязана шмат важных падзей і выбітных асоб, якія пакінулі яркі след у гісторыі беларускай зямлі. Менавіта Навагрудку выпаў гонар стаць горадам, які паклаў пачатак наймацнейшай сярэднявечнай дзяржавы Усходняй Еўропы – Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. І гэтая старонка гісторыі Навагрудка цесна звязана з імем легендарнага князя Міндоўга.

 

Міндоўг - заснавальнік і першы кіраўнік Вялікага княства Літоўскага, у якім была рэалізавана адна з гістарычных форм дзяржаўнасці на беларускіх землях. У сярэдзіне ХІІІ ст. Міндоўг аб’яднаў пад сваёй уладай літоўскія плямёны і беларускія княствы Верхняга Панямоння (Навагрудак, Гародня, Ваўкавыск, Слонім). Дзейнасць Міндоўга цесна звязана з Навагрудкам. Гэты горад з’яўляўся палітычным цэнтрам, адной з галоўных рэзідэнцый Міндоўга.

 

У значнай ступені менавіта людскія і матэрыяльныя рэсурсы Навагрудка садзейнічалі паспяховаму правядзенню дадзенай палітыкі. Знаходжанне ў Навагрудку пры Міндоўге і яго пераемніках палітычнага цэнтра Вялікага княства Літоўскага садзейнічала яго эканамічнаму росту, забяспечвала яго высокі статус сярод гарадоў ВКЛ.

 

Пагэтаму Міністэрства культуры аб’явіла конкурс на стварэнне эскізных праектаў помніка Міндоўгу ў Навагрудку. 

Стварэнне помніка князю Міндоўгу ў Наваградку, на погляд ведамства, адным з самых старажытных культурна-гістарычных цэнтраў Беларусі, "стане значнай падзеяй у культурным жыцці краіны, а таксама яркім сведчаннем шматвяковай гісторыі беларускай дзяржаўнасці".

 

Як адзначаецца, мэтай конкурсу з’яўляецца "пошук найбольш выразнага вобраза легендарнага князя Міндоўга", асоба якога "сімвалізуе глыбокія гістарычныя традыцыі існавання беларускай дзяржаўнасці".

 

Фёдар Кастроў, "Товарищ.online"

Опрос

Правильно ли поступил Лукашенко, не введя в Беларуси карантин?
Да
0%
Нет
50%
Мне все равно
50%
Всего голосов: 2

Мы в социальных сетях