Культура

7 студзеня пройдзе неверагодны акустычны калядны канцэрт

31.12.2011, 12:17 1875

Каляды, бадай, самае ўлюбёнае сьвята для ўсіх людзей зямлі. Калі нехта можа не заўважыць, напрыклад, Дзень Радыё ці нават чыйсьці дзень нараджэньня, дык забыць пра Каляды проста немагчыма: людзі зьбіраюцца разам, танчаць, гуляюць у калядныя гульні, сьпяваюць (ці проста слухаюць) калядныя песьні.

 

Беларусам на Каляды пашанцавала нават двойчы, бо наша

поліканфэсыйнасць прывяла да таго, што сьвята Божага нараджэньня

сьвяткуецца і паводле старога календара, і паводле новага. І вось 7

студзеня менскі Палац Вэтэранаў запрашае на неверагодны акустычны

калядны канцэрт, які да ўсяго іншага будзе й прэзэнтацыяй унікальнага

фанаґрафічнага выданьня – CD Данчык «Калядныя песьні». Унікальнага

таму, што раней (гадоў 15 таму) выходзілі толькі касэты з такой

праґрамай, а цяпер сучасныя тэхналёґіі дазволілі падрыхтаваць

адпаведны часу прадукт, які зьмясьціў ня толькі два дзясяткі песенных

шэдэўраў, але й жывыя відэазапісы знакамітага сьпевака, якога

называюць «Залаты беларускі голас з Амэрыкі».

 

Як вядома, у беларускай традыцыі сымболем гэтага сьвята стала Калядная Зорка (пра яе й многія песьні). Дык вось і на канцэрце гэтым зьбяруцца сапраўдныя зоркі беларускай поп- і рок-музыкі, бардаўскай песьні (Тацяна Беланогая, Зьміцер Бартосік, Андрэй Плясанаў, Андрэй Хадановіч, Эдуард Акулін, Аляксей Галіч), каб ушанаваць песьняй Калядную Зорку.

 

Калі ў двух словах пра артыстаў, дык пераможцу шэрагу эўрапейскіх

фэстываляў акустычнай рок-музыкі Таню Беланогую беларусы ведаюць

найперш па альбомах «Дзьвюхкроп’е» і «Ніткі», якія займалі месцы ў

гіт-парадах, траплялі на тэлевізію. Бартосік і Хадановіч прывабліваюць

найбольш аматараў сьцёбных песенных фэльетонаў, у той час як Плясанаў (а ў яго 6 альбомаў) заслужана атрымаў у прэсе тытул «лепшага пасьля Мулявіна рок-мэлядыста Беларусі».

 

Некалькі альбомаў выдаў і тонкі лірык, кароль бардаўскага жанру й

паэзіі Э.Акулін, а вось унікальнаму таленту Аляксея Галіча удалося

пакуль прабіць толькі папулярныя складанкі сярэднявечнай музыкі

кшталту «Леґенды Вялікага Княства», «Medieval», хоць дыяпазон ягонага вакальнага таленту заслугоўвае паўнафарматных аўтарскіх альбомаў.

 

У фае канцэртовае залі можна будзе таксама паглядзець поўную

дыскаґрафію ўсіх гэтых артыстаў, а нешта й набыць на памяць аб

цудоўным сьвяце. А ўсім дзеткам арґанізатары абяцаюць падарункі ад

Сьвятога Мікалая, заўсёднага патрона Калядаў!

 

Вітаўт Мартыненка, спецыяльна для сайта «Товарищ.online»

Опрос

Правильно ли поступил Лукашенко, не введя в Беларуси карантин?
Да
0%
Нет
50%
Мне все равно
50%
Всего голосов: 2

Мы в социальных сетях