Политика

Кастусёў: Што рабілі шэсць кандыдатаў у прэзідэнты на прыёмах у Крамлі?

11.12.2013, 16:10 6222

Партыя БНФ вылучыла на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года ў якасці кандыдата намесніка старшыні арганізацыі Рыгора Кастусёва. "Мы заўсёды застаемся на пазіцыях абаронцы інтарэсаў беларускага народу. Менавіта такая пазіцыя БНФ і з’яўлялася асноўнай у пытанні вызначэння прэтэндэнта на кандыдата ў прэзідэнты Беларусі", - тлумачыць Кастусёў у інтэрв'ю сайту "Товарищ.online" у рамках праекта "Три года спустя: достижения и ошибки". 

Па ягоных словах, на першых этапах падрыхтоўкі да прэзідэнцкай выбарчай кампаніі Партыя БНФ актыўна настойвала на вылучэнні адзінага кандыдата ў рамках "Беларускага незалежніцкага блоку" і прапаноўвала дакладны механізм абрання адзінага сярод прэтэндэнтаў ад арганізацый-удзельнікаў.

"Але не па віне БНФ працэдура абрання кандыдата ў рамках БНБ была згорнута, - адзначыў ён. - У дадзенай сітуацыі партыя была вымушана прыняць рашэнне аб удзеле ў прэзідэнцкай кампаніі ў якасці самастойнай палітычнай сілы за пяць месяцаў да пачатку кампаніі. І як засведчыла развіццё падзей, гэта было адзінае слушнае рашэнне, як бы скептычна да гэтага хто не ставіўся".

Па словах Кастусёва, "камусьці не падабалася і іх ва ўсю "душыла жаба", што малады старшыня партыі Аляксей Янукевіч здолеў упершыню за апошнія паўтара дзесятка год мабілізаваць партыю на гэтую кампанію як самастойную палітычную сілу, а не здаў яе ў чарговы раз у "арэнду". Кагосьці "жаба душыла" па іншых прычынах, бо БНФ мабілізаваў сваю каманду менавіта на ідэйных прынцыпах, што моцна выдзяляла яе і адрознівала ад іншых. Таму яны ўсяляк імкнуліся атрымаць гэтую каманду ў сваё распараджэнне, але пры гэтым не надаючы належнай увагі каштоўнасным інтарэсам, якія заўсёды адстойвае Партыя БНФ".

"Менавіта, толькі на глебе абароны нацыянальных інтарэсаў і нацыянальных каштоўнасцяў партыя і магла б аб’яднаць свае сілы з камандамі іншых кандыдатаў. На жаль, такіх каманд на той момант не знайшлося", - падкрэсліў Кастусёў.

Кастусёў цяпер, пасля трох год ад тых падзей, "не баючыся нашкодзіць тым, хто яшчэ знаходзіцца за кратамі", хоча звярнуцца з адным пытаннем да шасці кандыдатаў у прэзідэнты, якія ў часе выбарчай кампаніі 2010 года "пабывалі на высокіх прыёмах у Крамлі". Яго пытанне – "Аб чым ішлі размовы ў Крамлі кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь , і што яны, гэтыя кандыдаты, абяцалі расійскаму боку за магчымую падтрымку Крамля?"

На ягоную думку, сумленныя адказы гэтых кандыдатаў на пастаўленае пытанне былі бы добрым дапаўненнем да разумення падзей 2010 года.

Кастусёў падкрэсліў, что ў любых выбарчых кампаніях Партыя БНФ настройвалася толькі на перамогу. "І калі б у Беларусі адбываліся сапраўдныя выбары, то адназначна вынікі галасавання на карысць БНФ былі б вельмі высокімі. Але, улічваючы існуючую палітычную сітуцыю ў краіне, не варта адкідваць і скарыстанне любой выбарчай кампаніі, як легітымную магчымасць для інфармацыйнай працы з насельніцтвам, легітымную магчымасць пашырэння барацьбы за нацыянальныя інтарэсы, за нацыянальныя каштоўнасці: мову, сцяг, герб. І як паказаў досвед, толькі Партыя БНФ у часе прэзідэнцкай кампаніі 2010 года ішла да людзей з гэтымі каштоўнасцямі", - адзначыў ён.

Зразумела, не адмаўляецца Кастусёў, абранне адзінага кандыдата на пасаду прэзідэнта ад дэмакратычных сілаў стала б высокім дасягненнем у аб’яднанні розных арганізацый напярэдадні кампаніі. "Як паказвае досвед мінулых гадоў, менавіта абранне адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года сталася найвышэйшай кропкай яднання апазіцыйных сілаў, хаця пры ўсім гэтым адзіны кандыдат так і не стаў адным кандыдатам, вылучаным ад апазіцыі", - падкрэсліў ён.

Роля адзінага кандыдата, вылучанага аб’яднанай апазіцыяй, дадае Кастусёў, яшчэ павялічваецца пры ўмове правядзення сапраўдных выбараў у краіне, з сапраўдным падлікам вынікаў галасавання. "Калі ж вынікі галасавання вядомы загадзя на карысць праўладнага кандыдата і не залежаць ад агульнай колькасці зарэгістраваных кандыдатаў, то і масавае вылучэнне кандыдатаў ад апазіцыі мае некаторыя выгоды. Гэта засведчылі вынікі выбараў 2010 года. У агульным плане кандыдаты ад апазіцыі мелі больш шырокія магчымасці для працы з насельніцтвам, чым у мінулыя кампаніі. А рэзананснасць заключнага этапа выбараў атрымала найвышэйшае значэнне не толькі ўнутры краіны, але і ва ўсім свеце", - лічыць ён.

Па словах Кастусёва, напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі Партыя БНФ разглядала розныя варыянты супрацоўніцтва і аб’яднання з камандамі іншых кандыдатаў. Але пры ўсіх самых станоўчых варыянтах на аб’яднанне ў выбарчым працэсе ўсё роўна заставалася б ад 5 да 7 кандыдатаў.

Пры гэтым Кастусёў адзначае, што па некаторых накірунках апазіцыйныя арганізацыі вялі супольную працу, напрыклад, у арганізацыі працы па назіранню за выбарамі.

У плане падрыхтоўкі да выбарчай кампаніі 2015 года, паведаміў экс-кандыдат, Партыя БНФ мае агульныя планы з іншымі арганізацыямі ў рамках "Народнага рэферэндума". "Мы і зараз імкнемся да вызначэння агульнай пазіцыі для абрання адзінага кандыдата ад апазіцыйных сілаў. Але ў той жа час мы разумеем, што пазіцыя Партыі БНФ аб перспектывах развіцця Рэспублікі Беларусь, што прадугледжвае ўваходжанне яе ў еўрапейскія структуры, не ўспрымаецца станоўча некаторымі іншымі арганізацыямі, што імкнуцца да больш шчыльнага збліжэння з Расійскай Федэрацыяй. Гэта рэаліі. І гэты фактар заўсёды будзе прысутнічаць у вызначэнні пазіцый розных палітычных арганізацый, як гэта было ў 2010 годзе і раней", - сказаў ён.

Кастусёў паведаміў, што дзеля дасягнення агульнай пазіцыі для абрання адзінага кандыдата Партыя БНФ гатовая на пэўныя саступкі і кампраміс. "Але безумоўным патрабаваннем да адзінага кандыдата ў нас будзе заставацца неабходнасць наяўнасці ў яго цвёрдай пазіцыі ў плане абароны нацыянальных інтарэсаў і нацыянальных каштоўнасцяў. Толькі пры ўмове яднання на грунце нацыянальных інтарэсаў апазіцыйныя сілы здолеюць дасягнуць поспеху ў вызначэнні асобы, што ў перспектыве стане адзіным кандыдатам", - лічыць ён.

Сяргей Паўлоўскі, "Товарищ.online"

Опрос

Кто виноват в том, что в белорусской армии гибнут военнослужащие?
Главнокомандующий
45%
Министр обороны
7%
Командиры и другие офицеры частей
28%
Прапорщики и сержанты
8%
Сами солдаты
7%
Никто, это судьба
6%
Всего голосов: 460

Мы в социальных сетях