Культура

Шыкоўны скарб адшукалі на Барысаўшчыне

21.11.2013, 10:06 1155

Супрацоўнік Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева Уладзімір Кішчанка зацікавіўся дзіўным грашовым знакам — барацінкай. Гэта такія дробныя медныя манеты вагой 1,35 грама і памерам паўтара сантыметра — саліды або шылінгі Рэчы Паспалітай. Даследчык напісаў артыкул у раённую газету, а гісторыя атрымала працяг.

Да аўтара звярнуліся барысаўчане і паведамілі, што знайшлі на сваім прысядзібным участку некалькі дзясяткаў такіх манет. У выніку пошуку было сабрана каля 300 барацінак, а таксама абломкі ганчарнай керамікі і фрагменты тонкага ліставога жалеза.

Хоць і лічыцца, што знайсці такую манетку на беларускай зямлі не такая ўжо і рэдкасць, але знаходка цэлага скарбу — гэта з’ява.

Археограф краязнаўчага цэнтра Аляксандр Балябін вывучыў і апісаў скарб, - піша "Рэспубліка". Зараз ён знаходзіцца на часовым захоўванні ў краязнаўчым цэнтры бібліятэкі і хутка ў адпаведнасці з заканадаўствам будзе перададзены на пастаяннае захоўванне ў Барысаўскі аб’яднаны музей.

Ігар Савіцкі, "Товарищ.online"

Теги: 

Опрос

Правильно ли поступил Лукашенко, не введя в Беларуси карантин?
Да
0%
Нет
50%
Мне все равно
50%
Всего голосов: 2

Мы в социальных сетях