Культура

Гурт TerraKod рыхтуе ў новым альбоме чад, дуду і брудныя танцы

09.10.2013, 17:18 1041

Фолк-метал гурт TerraKod прэзентаваў сінгл "Myata". Рэліз змяшчае дзве версіі загалоўнай песні — беларускую і польскую, а таксама канцэртны баевік "Brudnyja tancy".

Абедзве новыя песні ўвойдуць у склад альбому, над запісам якога музыкі працуюць цяпер. Назва яго пакуль трымаецца ў сакрэце. Сінгл дае зразумець, якім будзе лонгплэй: цяжкая гітарная музыка з нязменнай дудой і гендэрна роўнай вакальнай парай наперадзе, - перадае Ultra-music.com.

Вакаліст калектыву Байсан кажа: "Песня "Myata" — лакмус душы рок-музыканта. Менавіта таму яна была абраная для першага сінглу з альбому. Мы імкнемся максімальна гарманічна спалучаць народныя матывы з сацыяльнай лірыкай, таму героем гэтай песні не мог стаць ніхто акрамя Эрнэста Хэмінгуэя. Мы не маралісты, і наша творчасць — шчырая рэфлексія на жыццё, як яно ёсць. Такім і будзе ўвесь альбом — чад, дуда і брудныя танцы".

Хутка мае адбыцца паказ выступу гурта ў эфіры буйнейшага тэлевізійнага ТВ-шоў Польшчы "Tylko muzyka — Must Be the Music". На пачатку восені музыкі ўзялі ўдзел у адборачным канцэрце ў Варшаве разам з гуртамі Drum Ecstasy і Rostany. Выканаўшы інспіраваную творчасцю Ларысы Геніюш кампазіцыю "Птушкі без гнёздаў (Ночы)", яны атрымалі цёплыя водгукі журы і "3 супраць 1" у галасаванні.

Вакалістка гурта Кацярына Леванюк распавяла: "Нам было прыемна атрымаць адзнаку ад зусім незнаёмай публікі — і слухачоў, і журы. Стаячая авацыя — лепшы камплімент для музыкі любога жанру. Было кранальна. Мы вырашылі «закрыць гэты гештальт» і запісаць версію "Мяты" па-польску, таму сінгл атрымаўся дзвюхмоўным".

Марыя Канопка, "Тoварищ.online"

Теги: 

Опрос

Кто виноват в том, что в белорусской армии гибнут военнослужащие?
Главнокомандующий
45%
Министр обороны
7%
Командиры и другие офицеры частей
28%
Прапорщики и сержанты
8%
Сами солдаты
7%
Никто, это судьба
6%
Всего голосов: 460

Мы в социальных сетях