Культура

Франак Вячорка: Думаем над фільмам, які б натхніў беларусаў на змаганне

07.10.2013, 13:24 1966

Фільм "Жыве Беларусь!" быў уганараваны галоўнай узнагародай IV Варшаўскага міжнароднага кінафэстывалю гістарычных і вайсковых фільмаў "Залатая шабля". 

На фэстывалі было прадстаўлена 13 краінаў і паказана амаль 70 стужак. Бронзавая шабля дасталася нямецкаму "Fallen".

У інтэрв'ю карэспандэнту "Товарищ.online" сцэнарыст і другі рэжысёр фільму "Жыве Беларусь!" Франак Вячорка распавёў:

Гэтая ўзнагарода была досыць нечаканай, бо фільмы-супернікі аказаліся вельмі моцныя. Пераможцу выбіралі маладыя людзі, і было нечаканасцю, што яны прагаласавалі за наш фільм. Пазней яны пыталіся, якім чынам можна змяніць уладу ў Беларусі, чаму апазіцыя не можа згуртавацца, пыталіся пра КДБ і палітычных зняволеных. Аўстрыйцаў цікавіла, чаму некаторыя героі ўжываюць нямецкае "шнэля" і ці сапраўды ў Беларусі захаваліся помнікі Леніну і савецкая сімволіка.

- На Ваш погляд, што гэта было: падрымка альтэрнатывы, ці ўзнагарода за якасць? 

- Я думаю, і тое і тое. Фільм сам па сабе атрымаўся высокай якасці, і гэта адзначылі многія замежныя крытыкі. Але калі галасуюць за пераможцу людзі - то яны кіруюцца таксама жаданнем нейкім чынам падтрымаць Беларусь.

- Чаму ў беларускім незалежніцкім асяродку зашмат крытыкі ў адрас стужкі?  

- Шмат хто крытыкуе, хто хваліць. Гэта нармальна. Было б горш, калі б зусім не абмяркоўвалі. Беларускае незалежніцкае асяроддзе - не мэтавая група гэтай стужкі, дакладна. А вось шараговым беларусам з глыбінкі фільм - як дубінай па галаве. Дарэчы, мяркуючы па водгуках у кантакце. Галоўнае, што фільм выклікае моцны эмацыйны эфэкт. Як у замежнікаў, так і беларусаў. Але мы шчыра не спадзяваліся, што будзем удзельнічаць так шырока на фэстывалях і перамагаць. Гэта ўжо дзявяты фэстываль. Яшчэ маем 6 фэстываляў наперадзе. Самае цікавае - Кіеў. Напрыканцы месяца - найбуйнейшы фэстываль "Маладосьць".

- З сённяшняга пункту гледжання: ці трэба было нешта змяніць у стужцы? Можа, якія моманты ўзмацніць?

- Нічога. Фільм зроблены досыць удала. Зараз трэба думаць над фільмам тыпу "Адважнае сэрца", які даў бы надзею і натхніў бы беларусаў на змаганне

Нагадаем, раней фільм "Жыве Беларусь!" быў адзначаны гран-пры на Міжнародным кінафэстывалі ў Стамбуле (Турэччына), перамог у секцыі "Панарама" ў Гдыні (Польшча), атрымаў узнагароду за найлепшы сцэнар у Брусэлі (Бэльгія). Таксама фільм быў паказаны ў Чэхіі, Партугаліі, Швэцыі, Нямеччыне і Сінгапуры.

Марыя Канопка, "Товарищ.online"

Опрос

Кто виноват в том, что в белорусской армии гибнут военнослужащие?
Главнокомандующий
45%
Министр обороны
7%
Командиры и другие офицеры частей
28%
Прапорщики и сержанты
8%
Сами солдаты
7%
Никто, это судьба
6%
Всего голосов: 460

Мы в социальных сетях